ЦІСК ГУКАВО́ГА ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ, радыяцыйны ціск гуку, ціск гуку,

пастаянны ціск, які дзейнічае на цела, што знаходзіцца ў стацыянарным гукавым полі. Прапарцыянальны шчыльнасці гукавой энергіі. Малы ў параўнанні з гукавым ціскам. Выкарыстоўваецца для вызначэння абс. значэння інтэнсіўнасці гуку.

т. 17, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)